Асвенцім
лагер смерці / From Wikipedia, the free encyclopedia
Асве́нцім, Асве́нцім-Бжэзі́нка (польск.: Oświęcim-Brzezinka), у арыгінале на нямецкай А́ўшвіц-Бі́ркенау (ням.: Auschwitz-Birkenau) — комплекс нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў, якія размяшчаліся ў 1940—1945 гадах на поўдні Польшчы, каля горада Асвенцім, за 60 км на захад ад Кракава.
Аўшвіц-Біркенау* | |
---|---|
ням.: Auschwitz-Birkenau** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Галоўная брама лагера Біркенау (Аўшвіц-2), 2002 год | |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | vi |
Спасылка | 31 |
Рэгіён*** | Еўропа і |
Каардынаты | |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 1979 (3 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
У сусветнай практыцы звычайна карыстаюцца нямецкім, а не польскім найменнем[1], паколькі менавіта яна выкарыстоўвалася нацысцкай адміністрацыяй, аднак у савецкіх і расійскіх даведачных выданнях[2] і СМІ[3][4] па-ранейшаму пераважна выкарыстоўваецца польская, хоць нямецкая паступова ўваходзіць ва ўжыванне[5].
Каля 1,3 мільёна чалавек, з якіх мільён — яўрэі, падвяргаліся катаванням у лагерах Асвенціма, прыблізна 1,1 мільёна з іх забілі[6] На тэрыторыі лагера ў 1947 годзе ў быў створаны музей, які ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.