Астрарыум
From Wikipedia, the free encyclopedia
Астра́рыум, таксама званы Планета́рыум — старадаўнія астранамічныя гадзіннікі, створаныя ў XIV стагоддзі італьянцам Джавані дэ Дондзі[2]. З'яўленне гэтага інструмента адзначыла развіццё ў Еўропе тэхналогій, звязаных з вырабам механічных гадзіннікавых інструментаў. Астрарыум мадэляваў Сонечную сістэму і, акрамя адліку часу і падання каляндарных дат і свят, паказваў, як перасоўваліся планеты па нябеснай сферы[3]. Гэта і было яго галоўнай задачай, у параўнанні з астранамічнымі гадзіннікі, асноўнай задачай якіх з'яўляецца ўласна адлік часу. Можна сказаць, што Астрарыум уяўляў сабой складаны сярэднявечны механізм, які аб'ядноўваў у сабе функцыі сучаснага планетарыя, гадзінніка і календара[4]. Прылады, якія выконваюць гэту функцыю, ствараліся і да, і пасля Джавані дэ Дондзі, але вядома пра іх адносна мала. Некаторыя крыніцы, нягледзячы на гэта, гавораць пра тое, што Астрарыум быў першай механічнай прыладай, якая паказвае рухі планет[5][6].