Афіны
сталіца і найбуйнейшы горад Грэцыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Афіны (грэч. Αθήνα) — сталіца Грэцыі, нома Атыка і намархіі (прэфектуры) Афін. Размяшчаецца ў Цэнтральнай Грэцыі, буйны эканамічны, культурны і адміністрацыйны цэнтр краіны. Тэрыторыя Афінскай агламерацыі — 412 000 кв.км. Гэтая тэрыторыя акружаная горамі: Эгалео (Αιγάλεω), Парніта (Πάρνηθα), Пендэлі (Πεντέλη) і Іміта (Υμηττό). Агульная колькасць насельніцтва складае 1/3 ад агульнай колькасці насельніцтва Грэцыі, паводле перапісу (2001) — 3361,806 тыс. чал. Такім чынам на 1 кв.км. прыпадае 8160 чал. Вышыня цэнтра горада над узроўнем мора — 20 м, але рэльеф тэрыторыі горада вельмі разнастайны, з раўнінамі і горамі. Лічыцца за адзін з найболей багатых у гістарычным плане гарадоў Еўропы, вядомы свету дзякуючы гістарычным помнікам, якія захоўваюцца тут на працягу некалькіх тысячагоддзяў. Гістарычным портам горада з’яўляецца Пірэй. Старажытныя Афіны, як горад-дзяржава, быў вельмі магутным у класічны перыяд антычнасці. Горад быў цэнтрам мастацтва, адукацыі і філасофіі. У Афінах з’явіліся Платонаўская Акадэмія і Ліцэй Арыстоцеля[2]. Афіны часта ўзгадваюць як калыску заходняй цывілізацыі і месца з’яўлення дэмакратыі[3][4], у асноўным за кошт яго культурных і палітычных дасягненняў на працягу V і IV стагоддзяў да н.э. у наступныя стагоддзі на астатніх вядомай на той час частцы еўрапейскага кантынента[5]. Сёння Афіны з’яўляюцца касмапалітычным мегаполісам, а сучасны горад займае цэнтральнае месца ў эканамічнім, фінансавым, прамысловым, палітычным і культурным жыцці ў Грэцыі.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Спадчына класічнай эпохі па-ранейшаму праяўляецца ў горадзе, у асобе старажытных помнікаў і твораў мастацтва, самым вядомым з якіх з’яўляецца Партэнон, які лічыцца галоўнай славутасцю горада эпохі ранняй Заходняй цывілізацыі. У горадзе таксама захоўваюцца старажытнарымскія і візантыйскія помнікі, а таксама меншы лік асманскіх помнікаў.