![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/15/Petersdom_von_Engelsburg_gesehen.jpg/640px-Petersdom_von_Engelsburg_gesehen.jpg&w=640&q=50)
Базіліка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Базі́ліка (з грэч. мовы) — у архітэктуры выцягнуты, прамавугольны ў плане будынак, падзелены падоўжанымі радамі калонаў або слупоў на некалькі (звычайна 3 ці 5) частак (нефаў, наасаў), якія маюць самастойныя перакрыцці.[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/15/Petersdom_von_Engelsburg_gesehen.jpg/640px-Petersdom_von_Engelsburg_gesehen.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8e/Catedral_de_Salta_1.jpg/320px-Catedral_de_Salta_1.jpg)
Сярэдні галоўны неф заўсёды вышэйшы за бакавыя, верхняя частка яго сцен, прарэзаная вокнамі, выступаў над дахамі бакавых нефаў. Перад уваходам базілікі — папярочны прытвор (нартэкс), а ў процілеглым канцы сярэдняга, большага па шырыні нефа — паўкруглы выступ (апсіда), накрыты паўкупалам. Першапачаткова базілікі мелі драўлянае перакрыцце, якое пазней замянілі мураваным скляпеністым. У Старажытным Рыме базілікі выкарыстоўваліся як судовыя залы, рынкі, біржы і інш. Пазней базіліка стала адным з асноўных тыпаў хрысціянскіх храмаў, пашырылася ў візантыйскай, сірыйскай, раманскай і гатычнай архітэктуры, а таксама ў архітэктуры Адраджэння і барока.
На Беларусі базілікі з'явіліся ў канцы 16 ст., пашырыліся ў 17—18 ст. Найчасцей выкарыстоўваліся ў культавых хрысціянскіх будынках (каталіцкіх, праваслаўных і уніяцкіх), зрэдку — у ратушах (Слуцк), сінагогах (Слонім).
Таксама: 1) раннехрысціянская царква[1]; 2) старажытнарымскі будынак для ажыццяўлення судовых, гандлёвых, біржавых аперацый і пад.[1]; 3) будынак зальнага тыпу на Усходзе[1]; 4) шырока распаўсюджаны тып кампазіцыі хрысціянскіх храмаў[2].