Баланешты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Баланешты (рум.: Bălăneşti) — гара ў Малдове, у 60 км на захад ад Кішынёва. З'яўляецца самым высокім пунктам у краіне[2][3]. Вышыня — 428,2 м[1], плошча каля 1,2 км²[4]. Таксама вядомая як гара Крэкан[5].
Баланешты | |
---|---|
малд. Bălăneşti | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 428,2[1] м |
Размяшчэнне | |
47°13′03,60″ пн. ш. 28°05′30″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Ніспарэнскі раён |
Раён | Сяло Баланешты |
Горная сістэма | Цэнтральнамалдаўскае ўзвышша |
Гара знаходзіцца ў заходняй частцы краіны недалёка ад мяжы з Румыніяй, на водападзеле басейнаў рэк Прут і Днестр[4], на Цэнтральнамалдаўскім узвышшы, у найболей прыўзнятай і рассечанай яго частцы — Кодрах[6].
Каля гары знаходзяцца сёлы Баланешты, Мілешты і Гэурэны. На адлегласці 18 км. ад вяршыні знаходзіцца горад Калараш.
Схілы пакрыты лясамі[7] і выкарыстоўваюцца ў рэкрэацыйных мэтах[7]. Лясное покрыва схілаў пададзенае пераважна грабамі і дубамі. Сустракаюцца таксама спадарожныя пароды — ліпа, ясень, клён, адзінкава бук, рабіна, дзікая груша, дзікая чарэшня, кізіл. Пад лясным покрывам растуць плюшч, брызгліна карлікавая, венерын чаравічак, ландышы, пралескі, чубаткі, сон-трава, некаторыя віды папарацяў, павойніка і некалькі відаў архідэй. На схілах гор пераважаюць бурыя і шэрыя лясныя глебы. Са схілаў Баланешт з адзнак 225, 325 і 390 метраў выступаюць падземныя воды[5].
Купалаватая вяршыня гары без лесу; яе глебы складзены пяскамі і глінамі. На вяршыні знаходзіцца трыянгуляцыйная вышка, якая ў наш час выкарыстоўваецца для камунікацыйных тэхналогій.