Батумі
горад у Грузіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Батумі (груз. ბათუმი) — горад і порт у Грузіі, на ўзбярэжжы Чорнага мора, сталіца Аджарскай Аўтаномнай Рэспублікі, галоўны турыстычны цэнтр сучаснай Грузіі.[3]
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Батумі з’яўляецца найважнейшым культурным, эканамічным і турыстычным цэнтрам Грузіі. Большасць будынкаў у горадзе датуецца XIX стагоддзем. У горадзе размешчана старажытная крэпасць «Тамара» і праваслаўная царква, пабудаваная ў гатычным стылі. У Батумі пражывае 152 839 чалавек (2014), шчыльнасць насельніцтва — 2355,0 на км², большасцю насельніцтва з’яўляюцца грузіны, прыхаджане Грузінскай Праваслаўнай Царквы.[4]