Бернскія Альпы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бернскія Альпы — горы, частка Заходніх Альп на тэрыторыі Швейцарыі (галоўным чынам кантон Берн, а таксама кантоны Во, Фрыбур, Вале, Люцэрн, Уры, Нідвальдэн).
Хуткія факты Бернскія Альпы, Краіна ...
Бернскія Альпы | |
---|---|
ням. Berner Alpen | |
46°37′ пн. ш. 7°25′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | кантон Берн |
Горная сістэма | Альпы |
Плошча | 7 786 км² |
Даўжыня | 139 км |
Шырыня | 111 км |
Найвышэйшая вяршыня | Фінстэраархорн |
Вышыня | 4274 м [1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Бернскія Альпы аддзеленыя ад Пенінскіх Альп (на поўдні) далінай ракі Рона, ад Лепанцінскіх Альп (на паўднёвым усходзе) - далінай ракі Рона і пераваламі Фурка і Сен-Гатард, ад Гларнскіх Альп (на ўсходзе) - далінай ракі Ройс, паўночная мяжа праходзіць прыблізна па лініі паміж Жэнеўскім і Фірвальдштэцкім (Люцэрн) азёрамі.
Шэраг крыніц вызначае зону да паўночнага ўсходу ад ракі Ары як самастойны раён «Альпы Уры».
Вяршыні вышэй 4000 м:
- Фінстэраархорн (4274 м)
- Алечхорн (4193 м)
- Юнгфрау (4158 м)
- Мёнх (4107 м)
- Шрэкхорн (4080 м)
- Грос-Фішэрхорн (4049 м)
- Лаўтэраархорн (4042 м)
- Грос-Грунхорн (4043 м)
- Хінтэр-Фішэрхорн (4025 м)