![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/45/Flag_of_Berry.svg/langbe-640px-Flag_of_Berry.svg.png&w=640&q=50)
Беры (правінцыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беры (фр.: Berry, лац.: Bioturica) — гістарычная правінцыя ў Францыі. Некалі герцагства Берыйскае, цяпер утварае дэпартаменты Эндр і Шэр і славіцца тонкай воўнай. Галоўны горад — Бурж.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/45/Flag_of_Berry.svg/640px-Flag_of_Berry.svg.png)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f1/Berry_in_France_%281789%29.svg/640px-Berry_in_France_%281789%29.svg.png)
Беры — гэта край, вядомы не толькі як краіна замкаў, але і як жытніца Францыі. Гэта адзін з галоўных французскіх раёнаў па вырошчванні збожжавых і вытворчасці мяса, малака і малочных прадуктаў. Не выпадкова тут размешчаны Санкуэн — самы буйны ў Францыі рынак па аптовым продажы буйной і дробнай рагатай скаціны. Тут кожны дзень на плошчы 17 гектараў здзяйсняюцца здзелкі куплі-продажы тысяч галоў скаціны.
Канал Беры пачынаецца ніжэй Невера на Луары, ідзе да Буржа, адсюль уздоўж ракі Шэры да Сент-Эньяна, утвараючы водны шлях у 322 км, які злучае каменнавугальны басейн ракі Алье з далінамі рэк Шэры і Луары.