Бунт чатырнаццаці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бунт чатырнаццаці — скандальная адмова 9 (21) лістапада 1863 года чатырнаццаці лепшых выпускнікоў Імператарскай Акадэміі мастацтваў, узначаленых І. М. Крамскім, ад удзелу ў конкурсе на вялікі залаты медаль, які праводзіўся да 100-годдзя Акадэміі мастацтваў. Выхад мастакоў з Акадэміі, які адбыўся ў след за гэтым, стаў першым дэманстрацыйным выступленнем прыхільнікаў новай нацыянальнай школы рэалістычнага жывапісу супраць класічнага, акадэмічнага кірунку ў выяўленчым мастацтве XIX стагоддзя[1].