Бурнаніт
мінерал класа складаных сульфідаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бурнані́т[1] — мінерал падкласа складаных сульфідаў, сульфід свінцу, медзі і сурмы, CuPbSbS3. Адкрыты ў 1805 годзе Р. Джэмсанам (Robert Jameson) і названы ў гонар французскага крышталёграфа і мінеролага Ж. Л. Бурнона (Jacques Louis de Bournon, 1751—1825)[2].
Хуткія факты Бурнаніт, Формула ...
Бурнаніт | |
---|---|
Формула | CuPbSbS3 |
Прымесь | As, Fe, Ag, Zn, Mn, Ni |
Сінгонія | ортарамбічная, |
Крышталічная рашотка | a = 8,153, b = 8,692, c = 7,793 |
Крышталічная рашотка | a = 8,153, b = 8,692, c = 7,793 |
Колер | шэра-стальны, шэры да бясколернага |
Колер рысы | шэра-стальны, чорны |
Бляск | металічны |
Празрыстасць | непразрысты |
Цвёрдасць | 2,5—3 |
Спайнасць | недасканалая |
Злом | ракавісты |
Шчыльнасць | 5,7—5,9 г/см³ |
Закрыць
Бурнаніт на Вікісховішчы |
Крышталізуецца ў ортарамбічнай сінгоніі. Утварае дыпірамідальныя, таблітчастыя крышталі, кароткапрызматычныя зерні, зярністыя агрэгаты. Колер ад бледна-шэрага да бясколернага. Бляск металічны. Цвёрдасць 2,5—3 па шкале Моаса. Шчыльнасць 5,7—5,9 г/см³. Крохкі.
Выкарыстоўваецца ў якасці руды на медзь, свінец, сурму.