Бітва за Алепа — узброенае супрацьстаянне за кантроль над горадам Алепа (Халеб) і яго наваколлем, якое развярнулася ў 2012—2016 гг. падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі. Першапачаткова праходзіла пераважна паміж паўстанцамі ўмераных апазіцыйных груповак і ўрадавымі войскамі, а таксама курдскімі баевікамі з атрадаў народнай самаабароны. Паступова сярод антыўрадавых сіл вялікую ролю сталі гуляць радыкальныя ісламісцкія групоўкі, у тым ліку «Фронт ан-Нусра» і «Ісламская дзяржава», а ў вайну на баку ўрада ўступілі шматлікія саюзныя узброеныя групоўкі (у асноўным шыіцкія баевікі з Лівана, Ірака і Афганістана)[10], а таксама ваенныя саветнікі з Ірана. Пасля пачатку ў верасні 2015 года сваёй ваеннай аперацыі ў Сірыі, да падзей у Алепа далучылася Расія, якая распачала наносіць авіяцыйныя і ракетныя ўдары па паўстанцкім і тэрарыстычным групоўкам.
Хуткія факты Бітва за Алепа, Дата ...
Закрыць