Бітва пад Аўстэрліцам — вырашальная бітва напалеонаўскай арміі супраць армій трэцяй антынапалеонаўскай кааліцыі, створанай еўрапейскімі дзяржавамі. Бітва ўвайшла ў гісторыю як «бітва трох імператараў», бо супраць арміі імператара Напалеона I ў гэтай бітве біліся арміі імператараў аўстрыйскага Франца II і расійскага Аляксандра I. Гэта адна з найбуйнейшых бітваў напалеонаўскага часу. Яна адбылася 2 снежня 1805 года каля мараўскага гарадка Слаўкаў-у-Брна (цяпер у Чэшскай Рэспубліцы).
Хуткія факты Бітва пад Аўстэрліцам, Дата ...
Закрыць