У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бітва ў Гельгаландскай бухце (значэнні).
Бі́тва ў Гельгала́ндскай бу́хце (англ.: Battle of Heligoland Bight) — марскі бой Першай сусветнай вайны, які адбыўся 28 жніўня 1914 года. Германскія караблі, якія ахоўвалі Гельгаландскую бухту, сустрэліся ў тым бою з некалькімі брытанскімі злучэннямі, якія уключалі ў сябе, у тым ліку і лінейныя крэйсеры.
Хуткія факты Бітва ў Гельгаландскай бухце, Дата ...
Бітва ў Гельгаландскай бухце |
---|
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна |
Германскі лёгкі крэйсер «Арыядне» пад агнём брытанскіх лінейных крэйсераў, 28 жніўня 1914 года. |
Дата |
28 жніўня 1914 года |
Месца |
Гельгаландская бухта, Паўночнае мора |
Вынік |
Перамога Брытанскай імперыі |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
|
Страты |
Цяжка пашкоджаны лёгкія крэйсеры «Арацьюза» і «Фірлес»; цяжка пашкоджаны 3 эсмінца. 32 чалавек забітых і 55 параненых [~ 1]
| 3 лёгкіх крэйсеры патоплены («Майнц», «Кёльн», «Арыядне»), 2 лёгкіх крэйсеры пашкоджаны («Штральзунд» і «Штэцін»), мінаносец «V 187» патоплены, пашкоджаны 3 мінаносцы і 1 тральшчык. Каля 1000 чалавек загінулых, палонных і параненых.
|
|
Па дадзеных розных крыніц лічбы стратаў адрозніваюцца.
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Адліў перашкодзіў германскім лінкарам і лінейным крэйсерам выйсці з Вільгельмсхафена на дапамогу сваім лёгкім сілам — брытанцы з іх лінейнымі крэйсерамі атрымалі велічэзную перавагу. У ходзе бою былі патоплены германскія лёгкія крэйсеры «Кёльн», «Майнц», «Арыядне» і мінаносец «V 187». Агульныя страты Германіі склалі больш за тысячу чалавек забітымі, параненымі і палоннымі. Брытанскі флот не страціў ніводнага карабля, хоць лёгкі крэйсер «Арацьюза» і эсмінец «Лорэл» атрымалі настолькі моцныя пашкоджанні, што не змаглі самастойна вярнуцца дадому і былі ўзятыя на буксір. Страты брытанскіх экіпажаў склалі 32 чалавекі забітымі і 55 параненымі.