Ваеннае становішча ў Польшчы (1981—1983)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваеннае становішча ў Польшчы (13 снежня 1981 — 22 ліпеня 1983; польск.: Stan wojenny w Polsce 1981—1983) — перыяд ваеннага кіравання ў ПНР, якое ажыццяўлялася Ваенным саветам нацыянальнага выратавання (WRON) на чале з генералам Войцехам Ярузельскім. Сілавое прыгнечанне апазіцыі, перш за ўсё прафсаюза «Салідарнасць», дазволіла часова стабілізаваць рэжым ПАРП. Суправаджалася рэпрэсіямі, падчас якіх дзясяткі людзей загінулі і да 10 тысяч чалавек падвергліся пазбаўленню свабоды (у цэлым, аднак, маштаб рэпрэсій разглядаецца як адносна ўмераны)[1]. Ключавую ролю ў прадухіленні эскалацыі канфлікту з абодвух бакоў адыграла Каталіцкая царква. У канчатковым выніку ваеннае становішча не вырашыла праблем, якія стаялі перад краінай , не спрыяла пераадоленню сацыяльна-палітычнага і эканамічнага крызісу і не прадухіліла змяненне грамадскай сістэмы ў Польшчы на мяжы 1980—1990-х гадоў.
Ваеннае становішча ў Польшчы польск.: Stan wojenny w Polsce | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Танкі T-55А Войска Польскага ў горадзе Збаншынак, 13 снежня 1981. | |||||||||||||
| |||||||||||||
Бакі канфлікту | |||||||||||||
Ваенны савет нацыянальнага выратавання, ПАРП, Войска Польскае, Служба бяспекі ПНР, міліцыя, ЗОМА | прафсаюз Салідарнасць, Змагарная Салідарнасць, Канфедэрацыя незалежнай Польшчы | ||||||||||||
Ключавыя фігуры | |||||||||||||
Войцех Ярузельскі, Чэслаў Кішчак, Флёрыян Сівіцкі, Міраслаў Мілеўскі, Мечыслаў Ракаўскі, Стэфан Альшоўскі, Марыян Ажахоўскі |
Лех Валенса, Збігнеў Буяк, Багдан Ліс, Уладзіслаў Фрасынюк, Анджэй Гвязда, Корнель Маравецкі, Лешак Мачульскі | ||||||||||||
Страты | |||||||||||||
1 | больш за 100 |