Варонеж
горад у Расіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Варонеж (руск.: Воронеж) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай вобласці. Размешчаны на берагах Варонежскага вадасховішча ракі Варонеж, за 8,5 км ад упадзення яе ў раку Дон, за 486 км ад Масквы. Насельніцтва горада — 919,5 тыс. жыхароў (15-е месца ў Расіі). У 1924-29 гг. у горадзе дзейнічала Беларускае студэнцкае зямляцтва.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Не з'яўляючыся горадам-мільянерам, Варонеж утварае агламерацыю колькасцю больш за мільён чалавек, якая ўключае гарады Новаваронеж (40 тыс. чалавек у 2005), Сямілукі (23,3 тыс чалавек у 2005), рабочы пасёлак Рамонь (7.8 тыс. чалавек у 2005) і інш.
За гераічнае супраціўленне нямецкім захопнікам у гады Вялікай Айчыннай вайны 6 мая 1975 года Варонеж узнагароджаны Ордэнам Айчыннай вайны I ступені. За гераічнасць, выяўленую абаронцамі горада падчас акупацыі нямецкімі войскамі, які не даў ім захапіць адзін з асноўных цэнтраў краіны, 16 лютага 2008 года гораду прысвоена ганаровае званне Расійскай Федэрацыі «Горад воінскай славы».