Верхненямецкія мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Верхненямецкія мовы (дыялекты) (ням.: Hochdeutsch) — гэта група нямецкіх дыялектаў, распаўсюджаных паўднёвей лініі Бенрата ці лініі Урдынгена. Падзяляецца на дзве буйных зоны — паўднёванямецкую і сярэдненямецкую. Прычына проціпастаўлення верхненямецкіх дыялектаў ніжненямецкім у гістарычным разрыве, пачатак якому быў пакладзены падчас вылучэння старажытнаверхненямецкай мовы. Гэты этап гістарычнага развіцця нямецкай мовы пачынаецца разам з вядомым працэсам другога перамяшчэння зычных, які і спрыяў рэзкай змене марфалагічнай і асабліва фанетычнай структуры дыялектаў цэнтра і поўдня сучаснай Германіі.
Верхненямецкая мова | |
---|---|
Саманазва | Hochdeutsch |
Краіны |
Германія Аўстрыя Швейцарыя Францыя |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | лацінка |
Glottolog | high1289 |
Нямецкая мова шырокім разуменні складаецца з вышэйназваных моў, прычым яна неаднастайная, а дыялекты ці варыянты аднаго рэгіёна нямецкамоўнай прасторы могуць істотна адрознівацца ад дыялектаў і варыянтаў іншага рэгіёна. Аднак часта паняцце Hochdeutsch прыраўноўваюць да паняцця Standardsprache, тым самым паказваючы на яго ролю ў станаўленні літаратурнай мовы немцаў.