Вечка кашалька з Сатан-Ху
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вечка кашалька з Сатан-Ху — адзін з асноўных прадметаў, раскапаных у англа-саксонскім каралеўскім магільніку ў Сатан-Ху ў Суфалку, Англія. Там знаходзіцца шэраг курганоў, сярод знаходак з якіх найбольш значнай з’яўляецца непарушаны пахавальны карабель (руск.) (бел. у Кургане 1, які змяшчае вельмі багаты пахавальны інвентар, у тым ліку вечка кашалька. Чалавекам, пахаваным у Кургане 1, як звычайна мяркуюць, быў Рэдвальд (руск.) (бел., кароль Усходняй Англіі, які памёр каля 624 года. Вечка кашалька лічыцца «адным з самых выдатных твораў ранняга сярэдневякоўя»[1]. Яно мае каля сямі з паловай цаляў у даўжыню і аздоблена прыгожым арнаментам з золата і гранатавай перагародкавай (англ.) (бел. эмаллю, і, несумненна, з’яўляецца сімвалам багацця і статусу. У 2017 вечка кашалька было выстаўлена ў Брытанскім музеі.