Вычарпанне IPv4-адрасоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вычарпанне IPv4-адрасоў — сканчэнне запасу неразмеркаваных адрасоў пратаколу IPv4. Адрасная прастора глабальна кіруецца амерыканскай некамерцыйнай арганізацыяй IANA, а таксама пяццю рэгіянальнымі інтэрнэт-рэгістратарамі, адказнымі за прызначэнне IP-адрасоў канчатковым карыстальнікам на пэўных тэрыторыях, і лакальным інтэрнэт-рэгістратарам, такім як інтэрнэт-правайдары.
IPv4 дазваляе ўжываць каля 4,23 мільярды адрасоў, і частка з іх была размеркавана IANA рэгіянальным інтэрнэт-рэгістратарам блокамі прыкладна па 16,8 мільёнаў адрасоў (з улікам выкарыстання CIDR). У лютым 2011 года IANA выдаткавала рэгіянальным інтэрнэт-рэгістратарам апошнія пяць блокаў /8 са сваёй адраснай прасторы[1][2][3][4]. APNIC з’яўляецца першым рэгіянальным інтэрнэт-рэгістратарам, чые выдаткаваныя IP-адрасы скончыліся[K 1]. Гэта адбылося 15 красавіка 2011 года[5][6][7]. У некаторых кутках свету ўжо скончыліся размеркаваныя IPv4-адрасы, і вычарпанне адрасоў застаўшыхся рэгіянальных інтэрнэт-регістратараў чакаецца на працягу пяці год[6].
Наступным рэгіянальным рэгістратарам, які спыніў раздачу IPv4-адрасоў па патрэбе запытальніка, стаў RIPE NCC. Гэта адбылося 14 верасня 2012 года.
Вычарпанне адраснай прасторы IPv4 лічыцца праблемай, пачынаючы з 1980-х, калі Інтэрнэт пачаў зведваць рэзкі рост. У лістападзе 1991 года IETF стварыў ROAD (англ.: Routing and Addressing Group) для вырашэння праблемы маштабавання, выкліканай выкарыстаннем метаду класавай адрасацыі, які ўжываўся ў той час[8][9]. Чаканае вычарпанне стала прычынай, з-за якой быў створаны і прыняты шэраг новых тэхналогій, уключаючы бяскласаваю адрасацыю (CIDR) у 1993 годзе, NAT і новую версію Internet Protocol, IPv6, у 1998 годзе[9].
Пераход Інтэрнэту на Internet Protocol версіі 6 з’яўляецца адзіным даступным доўгачасовым рашэннем праблемы вычарпання IPv4-адрасоў[10]. Нягледзячы на тое, што прадказанае вычарпанне адраснай прасторы IPv4 уступіла ў завяршальную стадыю ў 2008 годзе, большасць правайдараў інтэрнэт-паслуг і распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння толькі пачынаюць укараненне IPv6[11].