Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2002
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2002 (12-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Вышэйшай лізе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2002 года.
Хуткія факты Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2002 12-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе ...
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2002 12-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 12 красавіка — 7 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 14 |
Гарады | 12 |
Стадыёны | 14 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | БАТЭ (Барысаў) (2-і раз) |
Другое месца | Нёман (Гродна) |
Трэцяе месца | Шахцёр (Салігорск) |
Дубліруючыя склады | Дняпро-Трансмаш (Магілёў) |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 518 500 (2 833 за гульню) |
Згуляна матчаў | 183 |
Забіта галоў | 514 (2.81 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Валерый Стрыпейкіс (Белшына) (18 мячоў) |
Лепшы ігрок | Дзмітрый Ліхтаровіч (БАТЭ) |
← 2001 2003 → |
Закрыць
У турніры, які праходзіў у два кругі, удзельнічалі 14 каманд. Упершыню чэмпіён краіны не быў вызначаны па выніках сезона, бо барысаўскі БАТЭ і гродзенскі «Нёман» набралі аднолькавую колькасць ачкоў. Для вызначэння пераможцы быў праведзены адмысловы «залаты» матч. Абаронца барысаўчан Валерый Тарасенка, забіўшы гол у дадатковы час, прынёс БАТЭ чэмпіёнства (другое ў гісторыі барысаўскага клуба).