Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2008
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2008 (18-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Вышэйшай лізе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2008 года.
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2008 18-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 6 красавіка — 16 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 16 |
Гарады | 13 |
Стадыёны | 13 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | БАТЭ (Барысаў) (5-ы раз) |
Другое месца | Дынама (Мінск) |
Трэцяе месца | Партызан (Мінск) |
Дубліруючыя склады | Шахцёр (Салігорск) |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 412 730 (1 720 за гульню) |
Згуляна матчаў | 240 |
Забіта галоў | 621 (2.59 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Генадзь Блізнюк, Віталь Радзівонаў (абодва — БАТЭ) (16 мячоў) |
Лепшы ігрок | Віталь Радзівонаў (БАТЭ) |
← 2007 2009 → |
У турніры, які праходзіў у два кругі, прымалі ўдзел 16 каманд. Тым самым, ліга пашырылася ў параўнанні з 14 камандамі папярэдняга сезона, а пачынаючы з наступнага колькасць удельнікаў скарачалася, таму па выніках 2008 года Вышэйшую лігу пакідалі тры каманды.
Што датычыцца турнірнай барацьбы, то мінскае «Дынама» разам з новым трэнерам Славалюбам Мусліным намеравалася адабраць чэмпіёнства ў барысаўскага БАТЭ, але мінскі клуб так і не здолеў спраўдзіць надзей сваіх аматараў. У выніку, чэмпіёнскі тытул чарговы раз заваявалі барысаўчане (пяты тытул у гісторыі клуба і трэці запар).