Вікіпедыя:Міжнародны фанетычны алфавіт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тут сабраны базавыя тлумачэнні да сімвалаў Міжнароднага фанетычнага алфавіта. Некаторыя рэдкія сімвалы МФА не ўключаны; іх можна знайсці ў асноўным артыкуле па МФА або на старонцы International Phonetic Alphabet chart. Даведку па правілах вымаўлення можна атрымаці на старонцы Wikipedia:Manual of Style/Pronunciation.
ВП:МФА |
Артыкул змяшчае ўбудаваныя спасылкі на аўдыяфайлы. Калі ў вас узнікнуць праблемы з прайграваннем файлаў, гл. Wikipedia Media help. |
Для кожнага сімвала IPA падаюцца прыклады на беларускай мове па магчымасці, а таксама на іншых мовах, якія могуць ведаць носьбіты беларускай. Абазначэнне «RP» абазначае брытанскае нарматыўнае вымаўленне (Received Pronunciation). Там, дзе складана знайсці адпаведнікі ў блізкіх да беларусаў мовах, бяруцца прыклады з іншых буйных моваў, як стандартнай кітайскай, хіндзі, арабскай і інш. Для самых складаных выпадкаў можна сустрэць прыклады на мовах суахілі і зулу (для моў банту) або турэцкай (для цюркскіх моваў).
Слупок злева адлюстроўвае асобныя сімвалы ў квадратных дужках ([a] (праслухацьⓘ).) Націсніце «праслухаць» каб пачуць іх гучанне; націсніце на сам сімвал, каб пабачыць артыкул, прысвечаны яму з большым апісаннем і прыкладамі з розных моваў. Зычныя гукі прамаўляюцца адзін раз з галоснай пасля іх і другі раз паміж дзвюма галоснымі.