From Wikipedia, the free encyclopedia
Вікісховішча (англ.: Wikimedia Commons, WikiCommons) — агульнае цэнтралізаванае сховішча для выяў, гукапісаў, відэаролікаў і іншых мультымедыйных файлаў, уключаных у старонкі праектаў Фонду «Вікімедыя», якія можна вольна распаўсюджваць, змяняць і выкарыстаць у любых (у тым ліку камерцыйных) мэтах.
WikiCommons ВікіСховішча | |
---|---|
URL | commons.wikimedia.org |
Камерцыйны | Не |
Тып сайта | Сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя | Неабавязковая |
Мова(-ы) | некалькі моў[d] |
Мова праграмавання | PHP |
Размяшчэнне сервера | Маямі, Фларыда |
Уладальнік | Фонд Вікімедыя |
Аўтар | Джымі Вэйлз |
Пачатак працы | 7 верасня 2004 |
Рэйтынг Alexa | 300[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Удзельнікам Вікіпедыі і іншых праектаў Фонду «Вікімедыя» рэкамендуецца загружаць усё вольныя медыя-файлы адразу на ВікіСховішча, каб яны маглі быць карыснымі ў іншых моўных падзелах і праектах Фонду «Вікімедыя».
Усе файлы, загружаныя на Вікісховішча, — вольныя для распаўсюду ў любой юрысдыкцыі. Файлы не могуць абкладацца абмежаваннямі волі іх выкарыстання. У прыватнасці, у адрозненні ад большасці моўных раздзелаў, не дапушчаюцца файлы, распаўсюджаныя на ўмовах «Добрасумленнага выкарыстання» (англ.: fair use).
Пасля запампоўкі файла неабходна дадаць шаблон статусу аўтарскіх праў, калі шаблон ліцэнзіі патрабуе дадатковай інфармацыі, то дадаць і яе, дадаць апісанне, напрыклад, што навыяве, дзе сфатаграфавалі і г.д., дадаць спасылку на зыходную выяву, калі яна капіявалася з якога-небудзь сайта.
Вікісховішча змяшчае (станам на сярэдзіну красавіка 2016 года) болей за 31 мільён файлаў[2] і няспынна папаўняецца. У 2013 годзу штодзённа на Вікісховішча загружалася болей за 10 тысяч медыяфайлаў.
Вікісховішча супрацоўнічае з музеямі і архівамі, выкладваючы ў вольны доступ і катэгарызуючы матэрыялы, якія яму падаюць. Найболей часта выявамі дзеляцца нямецкія арганізацыі, у чым актыўна ўдзельнічае нямецкае аддзяленне Вікімедыа.
Найболей маштабныя прыклады супрацоўніцтва:
Для ўстаўкі файлаў з Вікісховішча ў артыкулы Вікіпедыі выкарыстоўваецца той самы сінтаксіс, як і для ўстаўкі файлаў, што загружаны ў беларускую Вікіпедыю. Напрыклад, каб уставіць загружаную выяву ў артыкул, досыць паказаць спасылку на яго [[Файл:<імя_файла>]]. Алгарытм працы рухавіка пры гэтым такі: калі ёсць мясцовы файл, то ўстаўляецца ў артыкул менавіта ён; калі ў лакальнай базе няма выявы з такім імем, то бярэцца адпаведны файл на Вікісховішчы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.