Вінтэртур
горад у Швейцарыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вінтэртур (ням.: Winterthur) — горад у паўночнай частцы Швейцарыі, акруговы цэнтр, знаходзіцца ў кантоне Цюрых. Уваходзіць у склад акругі Вінтэртур.
Хуткія факты Краіна, Кантон, Швейцарыя ...
Горад
Вінтэртур
Winterthur
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Горад з'яўляецца шостым з гарадоў Швейцарыі па колькасці жыхароў — больш за 100 000 чалавек (на 2008 год). На мясцовым дыялекце жыхары завуць яго скарочана — Вінці. У Швейцарыі Вінтэртур завуць «горадам музеяў» — у горадзе знаходзіцца вялікая колькасць мастацкіх музеяў, у тым ліку Музей фатаграфіі і Музей Тэхнарама. Акрамя гэтага, Вінтэртур з'яўляецца буйным прамысловым цэнтрам Швейцарыі. У 1862 годзе тут заснаваны банк Bank in Winterthur.