Вісентэ дэль Боске Гансалес, 1-ы маркіз дэль Боске (ісп.: Vicente del Bosque González, I marqués de Del Bosque; нар. 23 снежня 1950, Саламанка) — іспанскі футбаліст, трэнер. З 2008 па 2016 год трэнер нацыянальнай зборнай Іспаніі. Чэмпіён свету, чэмпіён Еўропы, двухразовы пераможца Лігі чэмпіёнаў, чэмпіён Іспаніі, уладальнік Міжкантынентальнага кубка і Еўрапейскага суперкубка у якасці галоўнага трэнера. Адзіны ў гісторыі трэнер, які выйграў чэмпіянат свету, чэмпіянат Еўропы і Лігу чэмпіёнаў.
Хуткія факты Вісентэ дэль Боске, Агульная інфармацыя ...
Закрыць