Гекзаметр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гекза́метр, гексаметр (стар.-грэч.: ἑξάμετρον, ад ἕξ — «шэсць» і μέτρον — «мера») — у антычнай метрыцы любы верш, які складаецца з шасці метраў. У больш распаўсюджаным разуменні — верш з пяці дактыляў ці спондэяў, і аднаго спандэя ці харэя у апошняй стапе. Адзін з трох галоўных памераў класічнай антычнай квантытатыўнай метрыкі, самы найбольш часта ўжываны памер антычнай паэзіі.