Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей — музей горада Глыбокае, заснаваны 31 жніўня 1992 года, адкрыты ў 1997 годзе. Плошча экспазіцыі 117 м², 9,7 тыс. экспанатаў асноўнага фонду (2005).
Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей | |
---|---|
Заснаваны | 31 жніўня 1992 |
Адкрыты | 1997 |
Месцазнаходжанне | |
Памеры фонду | 9 700 |
glubokoye.museum.by |
Музей размешчаны па адрасе вул. Энгельса, 24, у будынку, узведзеным у 1931 годзе. 2 жніўня 2016 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь будынку нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэгіянальнага значэння[1].
У музеі дзейнічаюць 7 залаў з пастаяннымі экспазіцыямі: зала гісторыі Глыбоцкага раёна, зала духоўнага і культурнага жыцця Глыбоччыны канца XIX — пачатку XX стагоддзяў, зала эканамічнага развіцця Глыбоччыны канца XIX — пачатку XX стагоддзяў, мяшчанскі пакой, кузня і развіццё кавальскага майстэрства, сялянская хатка.
У музеі прадстаўленыя матэрыялы па гісторыі краю, пра яго знакамітых землякоў (авіяканструктара Паўла Сухога, мастака Язэпа Драздовіча, заснавальніка беларускага тэатра Ігната Буйніцкага, палітыка і гісторыка Вацлава Ластоўскага і інш.).
У музеі ладзяцца тэматычныя выстаўкі. У 2017 і 2018 гадах праходзілі выстаўкі, прысвечаныя польскім і славацкім дудам[2]. У сталай экспазіцыі захоўваецца дакладная копія Глыбоцкай дуды (1849 года), зробленая Сяргеем Чубрыкам, а таксама адзін з інструментаў з майстэрні дудара і майстра Дзмітрыя Дзёміна.
Музей вядзе старонку пра гісторыка-культурную спадчыну рэгіёна[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.