Го́галь, народн.: вогаль, вогаліца, гагаліца[1] (Bucephala clangula) — вадаплаўная птушка сямейства качыных, нырковая качка сярэдняй велічыні з вялікай круглявай галавой, кароткай дзюбай і кантрасным чорна-белым апярэннем. Распаўсюджаная ў зоне лясоў паўночнага паўшар'я — як у Еўразіі, так і ў Амерыцы. Гняздуецца ў дуплах дрэў па берагах лясных вадаёмаў, у сезон размнажэння трымаецца ў цяністых бухтах. Зімуе на марскіх узбярэжжах і буйных прэснаводных вадаёмах — рэках, азёрах і вадасховішчах. Усюды нешматлікая, але месцамі звычайная птушка.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
У адрозненне ад многіх іншых качак, у гнездавы перыяд буйныя зграі ўтварае вельмі рэдка (выключэнне — навалы на перыяд лінькі), аднак часам сустракаецца невялікімі разрозненымі групамі. Гняздуецца ў дуплах па берагах лясных азёр, 5-13 ў кладцы яек з зеленаватым адценнем. Сілкуецца пераважна воднымі бесхрыбтовымі.