Грайскія Альпы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Грайскія Альпы — горы, частка Заходніх Альпаў на тэрыторыі Францыі (Савоя), Італіі (П’емонт і Вале-д’Аоста) і Швейцарыі (захад кантона Вале). У Грайскіх Альпах размешчана найвышэйшая вяршыня Заходняй Еўропы — Манблан (4807 м)[1].
Хуткія факты Грайскія Альпы, Краіны ...
Грайскія Альпы | |
---|---|
Краіны | |
Горная сістэма | Заходнія Альпы |
Найвышэйшая вяршыня | Гран-Парадыза |
Вышыня | 4061 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Грайскія Альпы аддзелены ад Коцкіх Альп (на поўдні) перавалам Мон-Сеніс, ад Пенінскіх Альп (на паўночным усходзе) — перавалам Ферэ і далінай ракі Дора-Бальтэа, ад Альп Дафінэ (на захадзе) — далінай ракі Арк. На паўночным захадзе ад Грайскіх Альпаў ляжаць савойскія перадальпійскія масівы.