Група беларускіх міратворцаў у Ліване
From Wikipedia, the free encyclopedia
Група беларускіх міратворцаў у Ліване — кантынгент ваеннаслужачых Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, які ўдзельнічае ў міратворчай аперацыі ў Ліване. Афіцэрскі кампанент групы склалі байцы міратворчай роты, а медыцынскі — прадстаўнікі медыцынскага атрада спецыяльнага прызначэння (МАСП) 432-га ваеннага шпіталя.
Хуткія факты Група беларускіх міратворцаў у Ліване, Гады існавання ...
Група беларускіх міратворцаў у Ліване | |
---|---|
Гады існавання | з 17 лістапада 2010 |
Краіна | Беларусь |
Падпарадкаванне | UNIFIL |
Уваходзіць у | Італьянская зона |
Тып | міратворчыя сілы |
Складаецца з |
Міратворчая рота Беларусі 432-гі Галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр |
Колькасць | 7 чалавек |
Дыслакацыя | г. Эн-Накура, Ліван |
Закрыць
Хуткія факты Вонкавыя выявы, Фатаграфіі з архіва падпалкоўніка Ю. Малага, які служыў у Ліване ў 2012—2013 гадах. ...
Вонкавыя выявы | |
---|---|
Фатаграфіі з архіва падпалкоўніка Ю. Малага, які служыў у Ліване ў 2012—2013 гадах. | |
Члены беларускай групы з грамадзянскімі прадстаўнікамі. | |
Малы і трое вайскоўцаў з іншых краін. | |
Малы і яго службовы аўтамабіль. | |
Працоўнае месца афіцэра штаба. | |
Закрыць
Хуткія факты Вонкавыя выявы, Фатаграфіі з архіва ваенных медыкаў Веры Паўлянковіч і Вольгі Яхнавец, якія служылі ў Ліване ў 2017—2018 гадах. ...
Вонкавыя выявы | |
---|---|
Фатаграфіі з архіва ваенных медыкаў Веры Паўлянковіч і Вольгі Яхнавец, якія служылі ў Ліване ў 2017—2018 гадах. | |
Агульны фотаздымак беларускага медыцынскага кантынгенту. | |
У перавязачнай. | |
Закрыць
Вопыт удзелу ў ліванскай місіі значна дапамог беларускім вайскоўцам пры правядзенні гуманітарнай аперацыі ў Сірыі ў 2023 годзе[1].