Гурт (нумізматыка)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гурт (ням.: Gurt — літаральна «пояс», «папруга») — бакавая паверхня (рабро) манеты, абмежаваная плоскасцямі аверса і рэверса. 3 другой паловы XVI стагоддзя на гуртах некаторых заходнееўрапейскіх манет змяшчалі легенды (надпісы), з канца XVII стагоддзя рабілі карбоўку (геаметрычны або раслінны арнамент) з мэтаю ўскладніць падробку і псаванне манет. Пазней спецыяльная апрацоўка гурта стала ўсеагульнай[1].
- Сеткаваты гурт. 2 эрэ, Швецыя, 1749, Фрыдрых I.
- Заглыблены надпіс. 5 марак, Германія, 1935 г.
- Выпуклы надпіс. 5 франкаў, Францыя, 1873 г., тып Геракл.
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гурт.