Гісторыя Францыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Увесь жалезны век тэрыторыю сучаснай Францыі насялялі кельцкія плямёны галаў. Пад уладу Рыму Галія трапіла ў 51 годзе да н.э. У 476 — 843 з'яўлялася асновай дзяржавы Франкаў, з заходняга кавалка якой — Заходне-Франкскага каралеўства — у 987 годзе паўстала каралеўства Францыя. Гісторыя Францыі як незалежнай і самастойнай дзяржавы пачынаецца менавіта з гаго часу. Усё наступнае Сярэднявечча, асабліва пасля перамогі ў Стогадовай вайне, Францыя была магутнай рэгіянальнай сілай. Эпоха Адраджэння прынесла росквіт французскай культуры, а таксама падаравала дзяржаве багатыя калоніі па ўсім свеце. Падчас праўлення караля-сонца Людовіка ХIV Францыя была самай магутнай дзяржавай Еўропы. Рэвалюцыя канца ХVIII стагоддзя зрынула абсалютную манархію і ўпершыню ў свеце дэкларавала правы чалавека і грамадзяніна на дзяржаўным узроўні. У ХІХ стагоддзі Францыя была двойчы імперыяй (Напалеон І і Напалеон ІІІ), аднойчы каралеўствам і тройчы рэспублікай. У ХХ стагоддзі Францыя стала арэнай дзвюх сусветных войн, падчас другой зведела чатырохгадовую фашысцкую акупацыю. З 1958 Французская дзяржава вядома як Пятая Рэспубліка.