Джунглі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Джунглі — гутарковае паняцце, якое азначае густы і непраходны трапічны або субтрапічны лес. Этымалогія слова джунглі ўзыходзіць да санскрыта, у якім слова «джангал» азначала непраходныя зараснікі. Англічане, якія жылі ў Індыі запазычылі гэта слова з хіндзі, зрабіўшы з яго варыянт «jungle» і выкарыстоўваючы яго ў пачатку толькі ў дачыненні да бамбукавых багністых гаяў Індастана і дэльты Ганга.