Джым Парсанс
амерыканскі акцёр / From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэймс Джозэф Парсанс (англ.: James Joseph Parsons; нар. 24 сакавіка 1973(1973-03-24)[1][2], Х’юстан, Х’юстан) — амерыканскі акцёр . Найбольш вядомы па ролі Шэлдана Купера ў камедыйным серыяле CBS «Тэорыя Вялікага выбуху». За сваю ролю Парсанс быў удастоены мноства ўзнагарод, у тым ліку чатыры прайм-тайм прэміі «Эмі» ў катэгорыі «Найлепшы акцёр у камедыйным серыяле» і прэмію «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю ў серыяле — камедыя ці мюзікл.
Джым Парсанс | |
---|---|
англ.: Jim Parsons | |
Дата нараджэння | 24 сакавіка 1973(1973-03-24)[1][2] (51 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | невядома |
Адукацыя | |
Прафесія | тэлеакцёр, тэатральны акцёр, кінаакцёр, акцёр агучвання, акцёр, кінапрадзюсар |
Узнагароды |
Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю — камедыя ці мюзікл[d] (2011) прэмія «Тэатральны свет»[d] (2011) Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі склад у ігравым кіно[d] Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю ў камедыйным тэлесерыяле[d] (2010) Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю ў камедыйным тэлесерыяле[d] (2011) Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю ў камедыйным тэлесерыяле[d] (2013) Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую мужчынскую ролю ў камедыйным тэлесерыяле[d] (2014) |
IMDb | ID 1433588 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 2018 годзе Forbes ацаніў яго гадавы заробак у 26,5 мільёна долараў і назваў яго самым высокааплатным тэлеакцёрам у свеце[3].
У 2011 годзе Парсанс дэбютаваў на Брадвеі з роляй Томі Батрайта ў п’есе «Звычайнае сэрца», за якую атрымаў намінацыю на прэмію «Драма Дэск». Ён зноў адыграў тую ж ролю ў аднайменнай экранізацыі п’есы і атрымаў сёмую намінацыю на прэмію «Эмі» — на гэты раз у катэгорыі «Найлепшая мужчынская роля другога плана ў міні-серыяле або фільме».