Дзярэчын
аграгарадок у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзярэ́чын[1] (трансліт.: Dziarečyn, руск.: Деречин) — аграгарадок у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Сіпа. Цэнтр Дзярэчынскага сельсавета. Насельніцтва 777 чал. (1993). Знаходзіцца за 13 км на паўночны ўсход ад г.п. Зэльва, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Зэльва; на шашы Гродна — Слонім і на шашы, што злучае вёску з Зэльвай.
Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Аграгарадок
Дзярэчын
| ||||||||||||||||||||
Закрыць
Дзярэчын — былое мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны), адна з галоўных рэзідэнцый Сапегаў. Некалі шматлікія тутэйшыя гістарычна-культурныя каштоўнасці супольнымі намаганнямі знішчылі або разрабавалі ўлады Расійскай імперыі і бальшавікі.