From Wikipedia, the free encyclopedia
Дуброўніцкая рэспубліка (харв.: Dubrovacka republika, лац.: Respublica Ragusina, італ.: Repubblica di Ragusa) — горад-дзяржава на ўзбярэжжы Адрыятычнага мора, існавала з XIV ст. да 1808 г. Сталіцай рэспублікі быў горад-порт Дуброўнік, акрамя якога тэрыторыя дзяржавы ўключала далмацінскае узбярэжжа ад Неума да Бокі Каторскай, паўвостраў Пельешац і астравы Ластава, Млет і шэраг іншых невялікіх астраўкоў вакол сталіцы.
Гістарычная дзяржава | |||||
Дуброўніцкая рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
Respublica Ragusina | |||||
|
|||||
Дэвіз: ««Libertas» («Свабода»)» |
|||||
1358 — 1808
|
|||||
Сталіца | Дуброўнік | ||||
Мова(ы) | Лацінская (афіцыйная), харвацкая, далмацінская | ||||
Афіцыйная мова | лацінская мова, італьянская мова, сербская мова, Venetian[d] і Далмацінская мова | ||||
Рэлігія | Каталіцтва | ||||
Грашовая адзінка | Artiluc[d] | ||||
Плошча | 1.500 км² (1808) | ||||
Насельніцтва | 30 тыс. чал. (1808) | ||||
Форма кіравання | Рэспубліка | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўстаўшы як цэнтр марскога і сухапутнага гандлю з Балканамі, Дуброўніцкая рэспубліка дасягнула піка сваёй магутнасці ў XV—XVI ст, калі яна стала адным з галоўных пасярэднікаў у эканамічных адносінах Асманскай імперыі і еўрапейскіх дзяржаў. Нягледзячы на тое, што пераважную большасць насельніцтва было славянамі, грамадска-палітычны лад і кіравальная эліта рэспублікі знаходзіліся пад моцным італьянскім уплывам, а афіцыйнай назвай дзяржавы была на лацінскай мове Рэспубліка Рагуза. У розныя перыяды сваёй гісторыі Дуброўнік прызнаваў намінальны сюзерэнітэт Венгрыі, Асманскай імперыі і Аўстрыі, аднак фактычна заставаўся незалежным. Структура кіравання рэспублікі забяспечвала немагчымасць канцэнтрацыі ўлады ў адных руках, дзякуючы чаму часам Дуброўнік завуць першай у Еўропе дэмакратычнай дзяржавай. У 1806 г. тэрыторыя Дуброўніка была акупаваная войскамі Напалеона, у 1808 г. рэспубліка была скасаваная і далучаная да Францыі. У цяперашні час гэтыя землі складаюць самую паўднёвую частку Харватыі
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.