Дуэ (Францыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дуэ.
Дуэ — камуна на поўначы Францыі, рэгіён О-дэ-Франс, дэпартамент Нор, цэнтр аднайменнай акругі і кантона. Размешчана за 32 км на поўдзень ад Ліля і за 13 км на захад ад бельгійскай мяжы ў гістарычнай вобласці Французская Фландрыя, за 4 км ад аўтамагістралі А21, на рацэ Скарп.
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Аснова прамысловасці — старадаўнія вугальныя шахты і буйны завод кампаніі Renault. Насельніцтва (2017 год) — 39 700 чалавек.