Дысперсія святла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дысперсія святла (раскладанне святла)[1] — гэта сукупнасць з’яў, абумоўленых залежнасцю абсалютнага паказчыка праламлення рэчыва ад частаты (або даўжыні хвалі) святла (частотная дысперсія), або, што тое ж самае, залежнасць фазавай скорасці святла ў рэчыве ад частаты (або даўжыні хвалі). Эксперыментальна адкрыта Ньютанам каля 1672 года, хоць тэарэтычна дастаткова добра растлумачана значна пазней.
Прасторавай дысперсіі называецца залежнасць тэнзара дыэлектрычнай пранікальнасці асяроддзя ад хвалевага вектара. Такая залежнасць выклікае шэраг з’яў, званых эфектамі прасторавай палярызацыі.