Ерміш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ерміш[2] (руск.: Е́рмишь) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Ермішынскага раёна Разанскай вобласці Расіі. Размешчаны на беразе ракі Ерміш (прыток Мокшы), за 245 км на ўсход ад Разані, за 65 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Сасава на лініі Разань — Рузаеўка. Аўтобусным маршрутам пасёлак звязаны з Сасавам і Разанню. Раней у пасёлку функцыянаваў аэрапорт. Статус пасёлка гарадскога тыпу прысвоены ў 1960 годзе.
Хуткія факты Краіна, Суб’ект федэрацыі ...
Пасёлак гарадскога тыпу
Ерміш
|
Закрыць