Еўрапейская кінапрэмія найлепшаму еўрапейскаму акцёру
адна з галоўных узнагарод Еўрапейскай кінапрэміі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Еўрапе́йская кінапрэ́мія найле́пшаму еўрапе́йскаму акцё́ру (англ.: European Film Award for Best European Actor) — адна з галоўных узнагарод Еўрапейскай кінапрэміі, якая была ўпершыню прысуджана на 1-й цырымоніі ў 1988 годзе і ўручаецца еўрапейскай кінаакадэміяй штогод па сённяшні дзень, за выключэннем 1994 і 1995 гадоў, калі ўзнагарода ў гэтай намінацыі не ўручалася.
Еўрапейская кінапрэмія найлепшаму еўрапейскаму акцёру European Film Award for Best European Actor | |
---|---|
Тып | award for best leading actor[d] і Еўрапейская кінапрэмія |
Заснавальнік | Еўрапейская кінаакадэмія |
Заснаванне | 1988 |
Колькасць намінацый у катэгорыі «Найлепшы еўрапейскі акцёр» на працягу існавання кінапрэміі няраз змянялася, застаючыся ў межах ад 3 да 7. Аднак, у 1996 годзе пераможца абіраўся без папярэдняга вызначэння намінантаў. Апроч таго, часам у склад адной намінацыі ўваходзіла адразу некалькі акцёраў, у тым ліку ў 2001 годзе быў намінаваны цэлы акцёрскі ансамбль з 5 чалавек.
Па стане на канец 2023 года часцей за ўсё, а менавіта двойчы, у намінацыі «Найлепшы еўрапейскі акцёр» перамагалі акцёры Даніэль Ацёй (1993, 2005), Тоні Сервіла (2008, 2013) і Мадс Мікельсен (2020, 2023). Па колькасці намінацый першынства трымае Мадс Мікельсен (2006, 2008, 2012, 2020, 2023).