Еўрапейская кінапрэмія 2010
From Wikipedia, the free encyclopedia
23-я цырымо́нія прысуджэ́ння Еўрапе́йскай кінапрэ́міі за дасягненні ў еўрапейскім кінематографе адбылася 4 снежня 2010 года ў Таліне.
Хуткія факты 23-я Еўрапейская кінапрэмія англ.: 23rd European Film Awards, Дата ...
23-я Еўрапейская кінапрэмія англ.: 23rd European Film Awards | |||
---|---|---|---|
Дата | 4 снежня 2010 | ||
Месца | |||
Арганізатар | Еўрапейская кінаакадэмія | ||
Узнагароды | |||
Фільм | «Прывід пяра» | ||
Рэжысёр |
Раман Паланскі «Прывід пяра» |
||
Акцёр |
Юэн Мак-Грэгар «Прывід пяра» |
||
Актрыса |
Сільві Тэсцю «Лурд» |
||
Найбольш узнагарод | «Прывід пяра» (6) | ||
Найбольш намінацый | «Прывід пяра» (8) | ||
Афіцыйны сайт кінапрэміі | |||
|
Закрыць
Лідарам па колькасці намінацый стала кінастужка «Прывід пяра», адзначаная васьмю намінацыямі[1].
Узнагароды прысуджаліся ў 17 катэгорыях. Пераможцам у намінацыі «Найлепшы еўрапейскі фільм» і абсалютным лідарам паводле колькасці атрыманых узнагарод стаў палітычны трылер Рамана Паланскага «Прывід пяра»[2]. Ганаровую ўзнагароду за прыжыццёвыя дасягненні атрымаў швейцарскі акцёр Бруна Ганц, прэміяй за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе быў уганараваны кампазітар Габрыэль Ярэд.