![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/02/POL_wojew%25C3%25B3dztwo_rzeszowskie_1950.svg/langbe-640px-POL_wojew%25C3%25B3dztwo_rzeszowskie_1950.svg.png&w=640&q=50)
Жэшоўскае ваяводства (1945—1975)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Жэшоўскае ваяводства.
Жэшоўскае ваяводства (польск.: Województwo rzeszowskie) — адно з ваяводстваў, якія існавалі ў Польшчы ў 1945—1975 гадах. Сядзібай ваяводскіх улад быў горад Жэшаў.
Хуткія факты Жэшоўскае ваяводства, Краіна ...
Закрыць
Ваяводства было ўтворана ў 1945 годзе пераважна на землях даваеннага Львоўскага ваяводства, якія па выніках Другой сусветнай вайны засталіся ў складзе Польшчы (усходняя частка даваеннага Львоўскага ваяводства з горадам Львовам у гэты час адышла да УССР).