Зборная Танзаніі па футболе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зборная Танзаніі па футболе прадстаўляе Танзанію на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Кіруючая арганізацыя — Федэрацыя футбола Танзаніі. З’яўляецца членам ФІФА і КАФ з 1964 года. Занзібар, які з’яўляецца часткай Танзаніі, хоць і з’яўляецца асацыяваным членам КАФ, не мае права ўдзелу ў чэмпіянаце свету і Кубку Афрыкі, аднак, у астатніх турнірах на ўзроўні зборных і клубаў выступае адасоблена.
Хуткія факты Танзанія, Мянушкі ...
Танзанія | |||
---|---|---|---|
Мянушкі | Зоркі Нацыі | ||
Канфедэрацыя | КАФ (Афрыка) | ||
Федэрацыя | Федэрацыя футбола Танзаніі | ||
Галоўны трэнер | |||
Капітан | Мбвана Самата | ||
Найбольшая колькасць гульняў | Эраста Ньяні (103) | ||
Найлепшы бамбардзір | Мрышо Нгаса (25) | ||
Хатні стадыён | Нацыянальны стадыён, Дар-эс-Салам | ||
Код ФІФА | TAN | ||
|
|||
Рэйтынг ФІФА | |||
Дзеючы | 142 ▼6 (23 лістапада 2017)[1] | ||
Найвышэйшы | 65 (люты 1995) | ||
Найніжэйшы | 175 (кастрычнік—лістапад 2005) | ||
Першая гульня | |||
Уганда 5:0 Танганьіка (Уганда; 1945) |
|||
Самая буйная перамога | |||
Танзанія 7:0 Самалі (Джынджа, Уганда; 1 снежня 1995) |
|||
Самае буйное паражэнне | |||
Танганьіка 0:9 Кенія (Танганьіка; 1956) |
|||
Кубак афрыканскіх нацый | |||
Колькасць удзелаў | 2 (Упершыню 1980) | ||
Найлепшы вынік | групавы этап (1980, 2019) |
Закрыць