Змрочныя прамяні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Змрочныя прамяні — назва прамянёў сонечнага святла, якія праходзяць праз прамежкі ў аблоках або праз іншыя аб’екты і фармуюць бачныя «светлавыя слупы» ці «хвалі». Змрочныя прамяні з’яўляюцца бачнымі дзякуючы таму, што вобласць прасторы з асветленых Сонцам паветрам выразна аддзелена ад зацененай прасторы. Змрочныя прамяні па сваёй прыродзе і візуальна вельмі падобныя да процізмрочных прамянёў (англ.: anticrepuscular rays), але ў адрозненне ад іх бачныя з боку Сонца і візуальна «выходзяць» з адной кропкі.