Зімовыя Алімпійскія гульні 2014
From Wikipedia, the free encyclopedia
Зімовыя Алімпійскія гульні 2014, афіцыйна вядомыя як XXII Алімпійскія зімовыя гульні (англ.: 2014 Winter Olympics), прайшлі ў Сочы 7 лютага — 23 лютага 2014 года. Сталіца Алімпійскіх гульняў — 2014 была выбрана пад час 119-й сесіі МАК у Гватэмале 4 ліпеня 2007 года. На тэрыторыі Расіі Алімпійскія гульні адбыліся ў другі раз (да гэтага ў Маскве ў 1980 годзе прайшлі Летнія Алімпійскія гульні), i ўпершыню — зімовыя Гульні. Пасля заканчэння Алімпійскіх гульняў на тых жа аб'ектах былі праведзены Зімовыя Паралімпійскія гульні 2014. Арганізацыяй зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2014 года займаўся Аргкамітэт «Сочы 2014».
Хуткія факты XXII зімовыя Алімпійскія гульні, Горад-арганізатар ...
XXII зімовыя Алімпійскія гульні | |
---|---|
| |
Горад-арганізатар | Сочы |
Краіны-ўдзельніцы | 88 |
Колькасць атлетаў | 2800 |
Разыгрываецца медалёў |
98 камплектаў у 7 відах спорту (15 дысцыплін) |
Цырымонія адкрыцця | 7 лютага 2014 |
Адкрываў | Уладзімір Пуцін |
Цырымонія закрыцця | 23 лютага 2014 |
Алімпійскі агонь |
Ірына Радніна Уладзіслаў Траццяк |
Алімпійская клятва | Ruslan Zakharov[d] |
Стадыён | Алімпійскі стадыён «Фішт» |
Сайт | olympics.com/en/o… (англ.) |
← 2010 2018 → | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць