From Wikipedia, the free encyclopedia
Джава́ні Анто́ніа Кана́ль (італ.: Giovanni Antonio Canal), вядомы таксама пад імем Каналета (італ.: Canaletto; 7 кастрычніка 1697, Венецыя — 20 красавіка 1768, Венецыя) — італьянскі мастак, глава венецыянскай школы ведутыстаў, майстар гарадскіх пейзажаў у стылі барока. Мянушку Каналета акрамя Антоніа Каналя насіў і яго пляменнік, Бернарда Белота, таксама знакаміты пейзажыст.
Каналета | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Giovanni Antonio Canal |
Дата нараджэння | 7 кастрычніка 1697[1], 17 кастрычніка 1697[2], 18 кастрычніка 1697[3][4][…] ці 1697[5][6] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 красавіка 1758[9], 10 красавіка 1768[10][2], 19 красавіка 1768[11][12][…], 20 красавіка 1768[13][14] ці 1768[5][6] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Італія |
Бацька | Bernardo Canal[d] |
Род дзейнасці | мастак, майстар афорту, рысавальнік |
Жанр | ведута |
Мастацкі кірунак | барока |
Заступнікі | Joseph Smith[d] |
Уплыў | Bernardo Canal[d] |
Уплыў на | Уільяма Марлоу |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антоніа Каналь нарадзіўся 7 кастрычніка 1697 года ў Венецыі. Вучыўся жывапісу ў свайго бацькі Бернарда Каналя, тэатральнага мастака, дапамагаў яму афармляць спектаклі ў тэатрах Венецыі.
У 1719 годзе наведаў Рым, дзе пазнаёміўся з творчасцю знакамітага ведутыста Джавані Паола Паніні. Пасля гэтага пачаў пісаць свае знакамітыя краявіды Венецыі. Першым вядомым даследчыкам працай Каналя з аўтарскім подпісам з'яўляецца «Архітэктурнае капрыча» (1723). У адрозненне ад большасці мастакоў таго часу Каналета на раннім этапе сваёй творчасці пісаў свае краявіды (ведуты) адразу з натуры, не робячы папярэдніх накідаў і эскізаў. Пасля стаў пісаць у студыі, карыстаючыся камерай-абскурай. Пейзажы таго перыяду адрозніваюцца дэталёва дакладным адлюстраваннем гарадскога краявіду[15]
Вялікая колькасць прац Каналета былі з поспехам прададзены англічанам, якія прыязджалі ў Венецыю для навучання. Шматлікія існуючыя і ўяўныя ведуты Каналета стваркае па заказе англійскіх калекцыянераў, напрыклад серыю гарадскіх краявідаў для лорда Бедфарда ў 1730—1731 гадах. У 1740 годзе гэта крыніца прыбытку знік: пачалася вайна за аўстрыйскую спадчыну, і брытанцы сталі радзей прыязджаць на кантынент.
У 1746 годзе Каналета едзе ў Лондан, каб быць бліжэй да каналаў збыту сваіх карцін. На працягу дзевяці гадоў ён жыве ў Англіі, піша віды мясцовых палацаў і дамоў. У гэты перыяд у яго творчасці з'яўляецца другаснасць, тэхніка перастае падабацца заказчыкам. У 1755 годзе мастак вяртаецца ў Венецыю.
У 1763 годзе яго абіраюць у Венецыянскую акадэмію мастацтваў.
Каналета памёр 19 красавіка 1768 года ў роднай Венецыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.