Карл II Лысы
кароль Заходне-Франкскага каралеўства (840—877) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Карл II Лысы (13 чэрвеня 823, Франкфурт-на-Майне, Германія — 5 кастрычніка або 6 кастрычніка 877, Мар’ен, Савоя) — кароль заходнефранкскі, кароль Італіі, імператар рымскі, сын Людовіка Набожнага, першы з дынастыі французскіх Каралінгаў.
Людовік Набожны яшчэ за год да сваёй смерці, склаў завяшчанне, паводле якога Джяржава Франкаў дзялілася паміж яго трыма сынамі: Лотарам, Людовікам і Карлам. Вердэнскі дагавор канчаткова аформіў падзел дзяржавы, створанай некалі Карлам Вялікім. Каранацыя Карла ІІ Лысага адбылася ў Арлеане.
З Франкскай імперыі вышлі тры каралеўства: заходніх франкаў, якое ўзначаліў Карл Лысы, усходніх франкаў, якое засталося Людовіку Нямецкаму і сярэніх, тэрыторыя якога цягнулася вузкай паласой ад Паўночнага мора да Рыма ў Італіі. На чале сярэдняга каралеўства стаў Лотар, які атрымаў тытул імператара. Але пасля яго смерці ў 855, каралеўства было падзелена на тры часткі, паміж яго сынамі. Так замест вялікай і моцнай імперыі Карла Вялікага, праз 40 лет пасля яго смерці існавала ўжо пять раздробленных каралеўств. Якія з’яўляліся правобразамі пазнейшых Францыі, Германіі, Нідэрландаў, Швейцарыі і Італіі.
У каралеўстве Карла Лысага з самага пачатку не было адзінства. Амаль усе графствы бунтавалі і імкнуліся да незалежнасці ад караля. Кельцкая Брытанія і вестгоцкая Аквітанія ўвогуле сталі асобнымі княствамі.
Аднак Карл працягваў будаваць свой каралеўскі двор, які ён напоўніў філосафамі, пісьменнікамі і паэтамі, за, што атрымаў мянушку кароль-філосаф. У выніку дынасцыйных зрухаў, тэрытарыяльная частка спадчыны Лотара адышла да Людовіка Нямецкага, а частка да Карла Лысага. Пасля смерці Людовіка Італія адышла да Карла, разам з тытулам імператара. У выніку ўзнікла мажлівасць паўторнага аб’яднання франкскіх зямель, але гэта не ўваходзіла ў планы шматлікіх графстваў. Аднак галоўнай перашкодай сталі знішчальныя набегі арабаў, нарманаў і венграў.
Памёр у 877 падчас паходу супраць арабаў, у Італію. Пераемнікам заходнефранкскага стальца стаў яго сын Людовік Заіка.