Кастэль-дэль-Монтэ (Апулія)
сярэднявечны замак ў Андрыі, Апулія, Італія / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кастэль-дэль-Монтэ (італ.: Castel del Monte, «Замак на гары») — замак XIII ст., размешчаны на ўзгорку ў Андрыі ў рэгіёне Апулія на паўднёвым усходзе сучаснай Італіі. Пабудаваны ў 1240 годзе імператарам Фрыдрыхам II, на землях атрыманых у спадчыну ад сваёй маці Канстанцыі Сіцылійскай. Замак не мае ні рова, ні ўзвода, і некаторыя навукоўцы лічаць, што ніколі не быў задуманы як абарончае збудаванне[5]. Мае статус аб’екта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Таксама выява замка размешчана на італьянскай версіі аднацэнтавай манеты[6].
Хуткія факты Кастэль-дэль-Монтэ, Краіна ...
Замак | |
Кастэль-дэль-Монтэ | |
---|---|
італ.: Castel del Monte | |
41°05′05″ пн. ш. 16°16′15″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура |
Заснавальнік | Фрыдрых II, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі |
Першае згадванне | 1240 |
Дата заснавання | 29 студзеня 1240 |
Вышыня | 26 м |
Матэрыял | мармур і вапняк |
Сайт | casteldelmonte.beniculturali.it (італ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць