Катоднае выпраменьванне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Катоднае выпраменьванне або электронны пучок — патокі электронаў з катода электравакуўмнага прыбора (напрыклад, газаразраднай трубкі). Упершыню зафіксаваны ў 1859 годзе нямецкімі фізікамі Юліусам Плюкерам і Іаганам Вільгельмам Хітторфам[2] і названы ў 1876 годзе Ойгенам Гольдштэйнам Kathodenstrahlen або катоднымі прамянямі[3]. У 1897 годзе брытанскі фізік Джозеф Джон Томсан паказаў, што катодныя прамяні складаюцца з раней невядомай адмоўна зараджанай часціцы, якую пазней назвалі электронам.
Нягледзячы, што назва «катоднае выпраменьванне» ўсё яшчэ сустракаецца ў літаратуры, цяпер часцей ужываецца паняцце «электронны пучок». Найбольш распаўсюджаны прыклад выкарыстання катоднага выпраменьвання — электронна-прамянёвыя трубкі (ЭПТ), яны выкарыстоўваюць сфакусіраваны пучок электронаў, які адхіляецца электрычнымі або магнітнымі палямі, для фармавання выявы на экране.