Каўказская ваенная акруга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каўказская ваенная акруга – ваенная акруга Расійскай Імперыі, створаная ў 1865 годзе згодна з Указам імператара Аляксандра ІІ. Першапачаткова ў яе ўваходзілі Стаўрапольская, Тыфліская, Бакінская і Эрыванская губерніі, Кубанская, Церская і Дагестанская вобласці, Кутаіскае генерал-губернатарства.
Хуткія факты Каўказская ваенная акруга, Гады існавання ...
Каўказская ваенная акруга | |
---|---|
Гады існавання | 6 жніўня 1865 (1865-08-06)—1918 |
Краіна | Расійская імперыя |
Падпарадкаванне | Ваеннае міністэрства Расійскай імперыі |
Уваходзіць у | Сухапутныя войскі |
Тып | ваенная акруга |
Функцыя | абарона |
Колькасць | аб'яднанне |
Дыслакацыя | Тыфліс |
Закрыць
На чале акругі стаяў камандуючы войскамі. На Каўказе яму было прысвоена званне намесніка Каўказа і галоўнакамандуючага войскамі акругі[1].
Камандуючы акругай праз ваенна-акруговы савет ажыццяўляў кіраўніцтва ваеннай гаспадаркай, праз штаб кіраваў войскамі акругі, а праз астатнія аддзелы забяспечваў кіраўніцтва і забеспячэнне ўсіх родаў войскаў[2].