Культурны пласт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Культурны пласт — пласт зямлі на месцы паселішча чалавека, які захоўвае сляды дзейнасці людзей. У залежнасці ад працягласці жыцця людзей у паселішчы і іх дзейнасці, таўшчыня пласта змяняецца ад некалькіх сантыметраў да 30—35 метраў. З мэтай вывучэння слядоў дзейнасці чалавека і аднаўлення па гэтых слядах гісторыі паселішча, археолагі праводзяць раскопкі.
Лічыцца, што магутнасць культурнага пласта прапарцыянальная аб’ёму жыццядзейнасці на плошчах, дзе пласт адклаўся. Культурны пласт распасціраецца ў глыбіню да мацерыка — напластаванняў, якія не нясуць у сабе слядоў жыццядзейнасці чалавека.